Лукашэнка: Унутраны рынак Беларусі не павінен пацярпець з-за павышанага попыту на беларускую прадукцыю ў Расіі

Аляксандр Лукашэнка папярэджвае чыноўнікаў аб недапушчальнасці агалення ўнутранага рынку з-за павышанага попыту на беларускую прадукцыю ў Расіі.



malako_i_myasa.jpg

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, наведваючы ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі».
Як праінфармавалі кіраўніка дзяржавы, у Расіі адзначаецца павышаны попыт на прадукцыю з Беларусі. Толькі за адзін дзень у Расіі было прададзена 1,5 т беларускага масла. Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, толькі на пастаўках малочнай і мясной прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю са жніўня па снежань можна атрымаць выручку ў аб'ёме $2,1 млрд. Міністр таксама паведаміў, што ў Расіі падняліся цэны на малочную прадукцыю. «Просяць нашы сыры, 82-працэнтнае масла», — сказаў Леанід Заяц.
«Трэба варушыцца, выкарыстаць гэты момант і зарабіць грошы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Трэба мець на ўвазе, што яны зачынілі свой рынак, але мы не бралі абавязацельствы па ўнутраным рынку. Мы можам завозіць сабе прадукцыю з любой кропкі планеты. Трэба загружаць, перапрацоўваць і прадаваць, — сказаў Лукашэнка. — Толькі трэба ўзгадняць з расіянамі, каб нас не папракалі, што мы ідзем у разрэз з іх палітыкай».
«І не агаляючы уласны рынак, каб насельніцтва атрымлівала столькі прадукцыі, колькі трэба», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА