Лукашэнка тройчы пакаяўся за праблемы ў эканоміцы Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных СМІ 15 студзеня, што ён нясе адказнасць за праблемы ў эканоміцы краіны. "Каюся, каюся і яшчэ раз каюся", — сказаў кіраўнік дзяржавы ў адказ на агучаную ім просьбу ў адным са СМІ пакаяцца за эканамічныя праблемы Беларусі.



pdk0hi_w465h262.jpg

Фота: БелТА

Па словах кіраўніка дзяржавы, менавіта ён у першую чаргу адказвае за нармальнае функцыянаванне эканомікі Беларусі.
 


Цяперашнюю прэс-канферэнцыю прэзідэнт пачаў з разгляду падрыхтаванага для яго агляду СМІ і спачатку вырашыў адказаць на некаторыя пытанні, завочна зададзеныя яму ў беларускіх СМІ журналістамі і экспертамі.

telegraf.by