Лукашэнка будзе кантраляваць інфляцыю
У 2013 годзе беларускія ўлады маюць намер кантраляваць рост коштаў. Пра гэта 26 лютага на нарадзе аб дзейнасці Савета па развіцці прадпрымальніцтва заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, "у мінулым годзе, калі мы выходзілі з гэтага незразумелага фінансавага стану, я проста заплюшчваў вочы на некаторыя працэсы, калі нават адміністрацыйна мы павышалі цэны".
"З гэтага года гэта канчаецца. Хай бізнэсоўцы потым мяне не папракаюць, што дзяржава ўмешваецца ў нешта. Мы будзем гэта рабіць кропкава, акуратна. Калі такая інфляцыя, рост коштаў, аб якім
развіцці або мадэрнізацыі можа ісці гаворка?!" —адзначыў прэзідэнт, паведамілі ў Адміністрацыі.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў бізнэсмэнаў працаваць так, каб "усё-ткі інфляцыя і цэны раслі прымальна і для грамадства, і для вытворчасці".
Лукашэнка: хопіць балбатаць аб прыватызацыі
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што "хопіць балбатаць аб прыватызацыі". "Гэта становіцца для нас шкодным і мяне ўжо пачынае насцярожваць. Як быццам Мінэканомікі ва ўрадзе
няма пра што гаварыць, як толькі аб прыватызацыі", — падкрэсліў ён.
Разам з тым прэзідэнт адзначыў, што "прыватызацыі быць". "Цэны будуць вельмі высокія, рынкавыя. Але па тандэце, чыноўніцкай прыватызацыі або буйному бізнэсу раздаваць
прадпрыемствы я як прэзідэнт не мае намеру. Ніякай апаратнай прыватызацыі, з-пад палы ніколі не будзе", — дадаў ён.
Жадаючым купіць беларускае прадпрыемства кіраўнік дзяржавы параіў уваходзіць ў перамоўны працэс. "Працэс цяжкі, бюракратычны, але ён будзе сумленным, таму што я апошнім стаўлю подпіс пад
прыватызацыяй аб'екта, і я вам гарантую і клянуся, што гэта будзе толькі сумленна. Але як нейкую вялікую мэту перад сабой ставіць не трэба", — сказаў ён.