Курс долара знізіўся на 20 рублёў

На таргах БВФБ у Мінску 20 студзеня долар патаннеў на 20 рублёў да 14 830 рублёў (курс на сёння складаў — 14 850).



rezuo_w465h262.jpg

Курс расійскага рубля застаўся на ранейшым узроўні — 228,5 беларускага.
Еўра патаннеў на 30 рублёў да 17 170.
Нагадаем, што максімальны рост долара быў на таргах 14 студзеня, калі курс амерыканскай валюты вырас да 15 010 рублёў. Потым долар зноў апусціўся за планку ў 15 000.
nn.by