Куды знікае беларускае малако?

Адны шукаюць прычыну перабояў з наяўнасцю малака ў крамах у росце экспарту беларускай прадукцыі ў Расію, іншыя  у празмернай актыўнасці спажыўцоў, узбударажаных чуткамі аб знікненні малака і кефіру. 



moloko.jpg

Як высвятліў карэспандэнт «Завтра твоей страны», у Беларусі ў гэтым годзе прыкметна скараціліся сярэднія надоі і ў цэлым аб'ём вытворчасці малака. Па дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, сярэдні надой малака ад каровы ў студзені-верасні 2013 года па параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скараціўся ў краіне на 122 кг. і склаў 3552 кг. У мінусе былі абсалютна ўсе рэгіёны, а больш усяго Віцебская вобласць, дзе надоі знізіліся на 234 кг ад каровы.

Толькі ў 20 са 118 раёнаў сярэдні надой быў вышэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Найбольшае падзенне назіралася на радзіме Аляксандра Лукашэнкі: Шклоўскі раён за дзевяць месяцаў 2013 года страціў у сярэднім з кожнай каровы 614 кілаграмаў малака. Сярод аўтсайдэраў таксама Лёзненскі («мінус» 588 кг), Браслаўскі («мінус» 481 кг) і Слонімскі («мінус» 442 кг) раёны.


У лепшым з дваццаці раёнаў-лідараў — Краснапольскім — сярэдні надой вырас на 342 кг з каровы. Але Краснапольскі раён займае апошняе месца ў краіне па валавой вытворчасці малака (2 980 тон за 9 месяцаў) і рэальна пазітыўна паўплываць на агульную змрочную карціну не можа.
Па валавой вытворчасці малака сітуацыя выглядае крыху лепш: бо пры скарачэнні ўдояў пагалоўе кароў расло. Так, на 1 кастрычніка ў гаспадарках налічвалася 1,4 млн кароў, што на 3,6% больш, чым у аналагічны перыяд мінулага года.
У параўнанні з мінулым годам вытворчасць малака склала 4 757 221 тону. Гэта толькі на 0,6% менш, чым было ў 2012 годзе. Прычым, у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях назіраўся нават рост вытворчасці — адпаведна на 3,4% і 1,2%. Валавая вытворчасць скарацілася прыкладна ў паловы раёнаў — 63.
Але не ўсё малако змагло патрапіць на малаказаводы. З 4 757 221 тон на перапрацоўку паступілі толькі 4 118 500 тон.

malako.jpg


zautra.by