Кошт навучання ў ВНУ прывязалі да тарыфнай стаўкі 1-га разраду
Кошт навучання ў беларускіх ВНУ прывязаны да тарыфнай стаўкі першага разраду, заявіў сёння міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.
«Калі я скажу, што кошт навучання зусім не будзе мяняцца, то гэта, напэўна, няправільна. Кошт навучання будзе мяняцца, асабліва для навучэнцаў першага курса, але гэта ўсё звязана са зменай тарыфнай стаўкі першага разраду. Будзе мяняцца стаўка першага разраду — будзе мяняцца кошт навучання. Але ў разы, натуральна, не павялічыцца», — растлумачыў Жураўкоў ў анлайне БелТА.