Кітайска-беларускі індустрыяльны парк атрымаў назву «Вялікі камень»
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк атрымаў назву «Індустрыяльны парк «Вялікі камень».
Гэта прадугледжана ўказам №326 «Аб дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Індустрыяльны парк «Вялікі камень», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў
30 чэрвеня.
«Ва ўказе зменена найменне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку на «Індустрыяльны парк «Вялікі камень», у аснове якога ляжыць беларуская назва вёскі,
што знаходзіцца на яго тэрыторыі», — праінфармавалі ў прэс-службе.
БелТА