Кантракты літоўскіх кампаній з беларускімі прадпрыемствамі па перавозках грузаў павінны выконвацца

Дзеючыя кантракты літоўскіх кампаній з беларускімі прадпрыемствамі па перавозцы грузаў па чыгунцы праз Літву і іх пагрузкай у Клайпедскім порце павінны быць рэалізаваныя.



08.jpg

Такую пазіцыю міністр камунікацый і транспарту Літвы Элігіюс Масюліс выказаў пасля таго, як у пятніцу Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць пераарыентаваць вялікую частку грузаў праз парты краін Балтыі ў парты Санкт-Пецярбургскай вобласці Расіі.


Па словах літоўскага міністра, заява "не такая ўжо нечаканая". "Відавочна, што палітычнае заява будзе мець пэўныя наступствы, але ў доўгатэрміновай перспектыве ўсё ж па прычыне недастаткова развітой інфраструктуры, па меншай меры пакуль, Санкт-Пецярбургскі порт і новыя парты ў гэтым рэгіёне не будуць гатовы да дадатковага абслугоўвання вельмі вялікага аб'ёму грузаў", — сказаў Масюліс.


"Таму ў дадзеным выпадку тэрмін дзеяння тых кантрактаў, якія ўжо цяпер заключаны з беларускімі вытворцамі ўгнаенняў, павінен завяршыцца своечасова, каб яны не былі скасаваныя", — сказаў міністр.


Беларускае Радыё Рацыя

Фота  containers.ru