«Еўраопт» дасягнуў манапольнага статусу пастаўшчыка садавіны ў Беларусь
Ён дзеліць гэты статус з магілёўскай кампаніяй «Фруктэст» (былы «Савіт»).
У сувязі з гэтым Міністэрства эканомікі ўключыла ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб'ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках, ТАА «Еўрагандаль». А
вось «Фрутімпарт» (кампанія, афіляваная з сеткамі «Суседзі» і «Сцяжынка»), якая некаторы час таксама ўваходзіла ў дзяржрэестр, летась была
выключана з яго.
Таксама «Еўрагандаль» уключаны ў рэестр манапалістаў па пазіцыі «крупы».
Іншымі дэбютантамі рэестра ў 2013 годзе сталі завод «Тэхнаніколь» (мяккія дахавыя матэрыялы), Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» (сшыткі), ЛМЗ
«Універсал» (пад'ёмнікі і канвееры для падземных работ), «Гомелькабель» і Баранавіцкі станкабудаўнічы завод (абмотачныя эмаляваныя драты),
«Ольса» (электрапомпы «Ручаёк») і Бабруйскі завод біятэхналогій (этылавы рэктыфікаваны тэхнічны спірт).
Пасля ўключэння ў склад «Белшыны» Крычаўскага завода гуматэхнічных вырабаў «манапольная» наменклатура прадпрыемства пашыралася за кошт гумавага абутку.
Таксама на адну пазіцыю ў рэестры стала больш у «Белтэлекама» — гэта паслуга па «прадастаўленні ў карыстанне месцаў у кабельнай каналізацыі».
У 2013 годзе Мінэканомікі палічыла, што больш няма манапалістаў на рынку паставак чаю і кавы. У выніку са спісу былі выключаныя найбуйнейшыя пастаўшчыкі гэтай прадукцыі кампаніі
«Авалонгандаль» і «Караван».