Еўра паўтарыў гадавы максімум: 12 680 рублёў
28 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Рубель знізіўся да еўра, а даляр не таргаваўся з нагоды Дня Падзякі ў ЗША.
Еўра ўмацаваўся на Br10 да 12 680 рублёў і паўтарыў гадавы максімум, усталяваны 30 кастрычніка.
Мінімальны курс еўра ў гэтым годзе быў 11 100 рублёў (21 сакавіка), а 1 студзеня 2013 г. курс еўра складаў 11 340 рублёў, такім чынам з пачатку года курс еўрапейскай валюты вырас на 1 340
рублёў.
Расійскі рубель патаннеў сёння на Br0,5 да 282 беларускіх.
finance.tut.by