Ермакова папрасіла айцішнікаў развіваць інфармацыйныя тэхналогіі ў сельскай мясцовасці

Міжнародны форум, прысвечаны стратэгічнаму ўзаемадзеянню банкаўскай галіны рэспублікі з прадпрыемствамі і кампаніямі-распрацоўшчыкамі інфармацыйных тэхналогій, адкрыўся ў Мінску. Форум сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю існавання — каля 1100 дырэктараў ІТ-кампаній і старшыняў праўлення беларускіх банкаў.



44peal_w465h262.jpg

праўлення беларускіх банкаў.

"Пазнаёміўшыся з выставай, магу сказаць, што я па-іншаму паглядзела на тое, што сёння прапануе сфера ІТ-тэхналогій менавіта ў банкаўскай сістэме. Прыемна, што большасць ІТ-кампаній працуе не толькі на ўнутраны рынак, але і на экспарт, прадаючы свае паслугі за мяжу", — адзначыла кіраўнік Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Надзея Ермакова.
У рамках форуму запланаваныя прэзентацыі новых распрацовак і прыкладных рашэнняў, абмеркаванне пытанняў, звязаных з каардынацыяй узаемадзеяння паміж банкамі і ІТ-кампаніямі, больш эфектыўным укараненнем ІТ у фінансава-крэдытную сістэму рэспублікі. Усе гэтыя тэмы будуць падрабязна асветлены ў дакладах удзельнікаў падчас 8 тэматычных блокаў і 12 спецыялізаваных семінараў.
Асаблівая ўвага на Форуме надаецца развіццю сістэм інтэрнэт-банкінгу, прылад самаабслугоўвання, мабільнага банкінгу і мабільнага інтэрнэт-банкінгу. Такая цікавасць звязаны з растучай папулярнасцю планшэтаў і смартфонаў сярод плацежаздольнага насельніцтва.
На Форуме будуць разгледжаны і пытанні развіцця новых банкаўскіх паслуг у сельскай мясцовасці.
Надзея Ермакова ў сувязі з гэтым падкрэсліла: "Банкаўская сістэма заўсёды на ўзровень вышэйшая за іншыя галіны, таму інфармацыйныя тэхналогіі ў банкаўскай сферы развіваюцца нашмат хутчэй. Хацелася б, каб не толькі горад меў магчымасць выкарыстоўваць безнаяўныя разлікі, але і каб гэтыя тэхналогіі прыходзілі ў сельскую мясцовасць. Сёння мы такую магчымасць маем. У сувязі з гэтым ёсць вялікая просьба ад Нацыянальнага банка, каб праграмісты і распрацоўшчыкі дапамаглі прасоўванні ІТ-тэхналогій у сельскай мясцовасці".
Выстава і Форум будуць працаваць 21–22 лістапада. Арганізатарамі Форуму выступілі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыя беларускіх банкаў і Навукова-тэхнічная асацыяцыя "Інфапарк".

telegraf.by