ЕБРР прадказвае Расіі рэцэсію
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця панізіў прагноз па росце эканомікі РФ у 2015 годзе, першым з міжнародных фінансавых інстытутаў і ўслед за некалькімі вядучымі інвестбанкамі прадказаўшы Расіі рэцэсію.
У маі, яшчэ да ўзмацнення санкцый супраць расейскіх кампаній і банкаў, ЕБРР прагназаваў стагнацыю эканомікі РФ у 2014 годзе і яе невялікае паскарэнне (на 0,6%) у наступным годзе.
Абноўлены прагноз банка мяркуе зніжэнне расійскага ВУП на 0,2% у 2015 годзе. У 2014 годзе ЕБРР па-ранейшым прагназуе нулявы рост эканомікі РФ.
“Інвестыцыйная упэўненасць і эканамічная актыўнасць у Расіі, верагодна, застануцца слабымі, адлюстроўваючы ўплыў санкцый ЕС і ЗША і у адказ санкцый Расіі”, — прагназуе банк, які з-за еўрапейскіх санкцый не можа інвеставаць у новыя праекты на тэрыторыі РФ.
Міжнародны валютны фонд чакае рост расійскай эканомікі ў гэтым годзе на 0,2%, у 2015 годзе — на 1%. Афіцыйны прагноз Мінэканамразвіцця РФ па росту ВУП на бягучы год — 0,5%, на наступны год — 1,2%.
За апошнія тыдні песімістычныя прагнозы па дынаміцы ВУП РФ у 2015 годзе апублікавалі некалькі інвестбанкаў (у прыватнасці, Barclays, Morgan Stanley), якія чакаюць зніжэння эканомікі на некалькі дзесятых доляў працэнта.
Санкцыі ЕС і ЗША па сутнасці закрылі доступ найбуйнейшым расійскім банкам і прадпрыемствам да запазычанняў на заходнім рынку.
Паводле ацэнкі ЕБРР, кампаніям з РФ да канца 2015 трэба будзе рэфінансаваць $ 190 млрд знешняга доўгу. Немагчымасць займаць на Захадзе можа прывесці да далейшага росту працэнтных ставак на ўнутраным рынку, паказвае банк.
Забарона на імпарт прадуктаў з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі, можа разагнаць інфляцыю дадаткова на 1-2%, гаворыцца ў справаздачы. Зыходзячы з апошніх дадзеных Расстата, гадавая інфляцыя ў РФ на 15 верасня паскорылася да 7,8% з 7,6% па выніках жніўня, у асноўным за кошт росту коштаў на “санкцыйныя” прадукты. Улады РФ спадзяюцца, што да канца года інфляцыя замарудзіцца да 7,5%.
Паводле Іnterfax.by