У ЗША сёння разгледзяць прадастаўленне Украіне статусу саюзніка

Профільны камітэт Сената ЗША плануе ў чацвер зацвердзіць законапраект у падтрымку свабоды Украіны, які прапануе даць статус асноўных саюзнікаў ЗША па-за блокам НАТА Украіне, Малдове і Грузіі.



senat_usa.jpg

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце Камітэта знешніх адносін Сената ЗША.

Праект закона прадугледжвае таксама забеспячэнне Украіны “контрнаступальным узбраеннем”, уключаючы супрацьтанкавую, групавую зброю і амуніцыю, радыёлакацыйныя сістэмы для выяўлення артылерыйскіх пазіцый праціўніка, беспілотныя выведвальныя апараты, сродкі сувязі. На гэта з бюджэту ЗША на 2015 год мяркуецца вылучыць 350 млн. долараў.

Акрамя таго, дакумент патрабуе ад урада ЗША вылучыць $10 млн. напрацягу наступных трох гадоў з мэтай супрацьстаяння расійскай прапагандзе ў краінах былога СССР.

Што тычыцца санкцый супраць Расіі, дакумент патрабуе ад прэзідэнта ЗША прымяніць іх супраць “Росабаронэкспарта” і іншых кампаній абароннай галіны РФ, “якія спрыяюць нестабільнасці ва Украіне, Малдове, Грузіі і Сірыі”. Акрамя таго, прапануецца накласці абмежаванні на “Газпром”, калі гэты манапаліст “прыпыніць пастаўкі газу” у краіны НАТО, Украіну, Грузію ці Малдову.

Пад санкцыі таксама могуць трапіць іншыя кампаніі за мяжой, якія будуць рабіць значныя інвестыцыі ў праекты нетрадыцыйнай здабычы сырой нафты ў Расіі.

Укрінформ