Як выглядае Беларусь на фоне іншых краін па ВУП на душу насельніцтва
ВУП Беларусі на душу насельніцтва крыху меншы, чым у Азербайджане і крыху больш, чым у Алжыры. Пры гэтым беларускім паказчыкам вельмі далёка да паказчыкаў развітых еўрапейскіх краін.
На падставе дадзеных МВФ, сэрвіс vividmaps склаў карту еўрапейскіх краін па ВУП на душу насельніцтва. Дадзеныя ВУП прадстаўлены на аснове статдадзеных за 2016 год. Згодна з ім, ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі на той перыяд складаў 17 тысяч 497 даляраў, што больш чым у два разы менш, чым у Германіі і больш чым у тры разы менш, чым у Нарвегіі, але затое ў тры разы больш, чым у Малдове.
Усе лічбы прыведзены ў доларах Geary-Khamis, больш вядомых як міжнародныя даляры (INT $).
Паводле thinktanks.by