Інтэрнэт у Беларусі падаражэе на ўзровень інфляцыі

У 2014 годзе тарыфы на доступ у інтэрнэт у Беларусі вырастуць на ўзровень інфляцыі, заявіў генеральны дырэктар кампаніі "Альтэрнатыўная лічбавая сетка" (брэнд "Атлант Тэлекам") Ігар Сукач.



0wsdxr_w465h262.jpg

Паводле яго слоў, паколькі арэнда кабельнай каналізацыі, памяшканняў пад устаноўку абсталявання вырасла на 18%, то і "кошты не могуць заставацца такімі, якія яны ёсць".

Паводле слоў Ігара Сукача, "Атлант Тэлекам" хацеў бы захаваць выручку з аднаго абанента ў месяц у даляравым эквіваленце, нягледзячы на інфляцыйныя і дэвальвацыйныя працэсы. "Заходнія акцыянеры не разумеюць ні рублі, ні грыўны, яны разумеюць толькі долар і еўра", — сказаў ён, перадае БелаПАН.


Як паведамляў Тэлеграф, старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што інфляцыя ў Беларусі не ўкладаецца ў запланаваныя параметры. "Раней на 2014 год інфляцыя прагназавалася на ўзроўні 11%, але цяпер пралічваем, што яна будзе большай — недзе 16–17%", — сказала яна.

telegraf.by