Гіпермаркеты абавяжуць гандляваць беларускімі таварамі
Улады рэкамендавалі буйным гандлёвым сеткам мець у абароце не менш за 85% беларускіх тавараў. Пра гэта заявіў сёння старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура падчас прыёму грамадзян.
Да яго звярнуўся прадстаўнік кампаніі «Бадэн», якая на арэндных плошчах рэалізуе абутак як замежных, так і айчынных брэндаў, у тым ліку «Аладэн». Паводле яго
слоў, арэндадаўца — адна з буйных гандлёвых сетак Беларусі — хоча выцесніць яго з гэтых плошчаў і аддаць іх у арэнду замежным абутковым кампаніям.
Старшыня аблвыканкама лічыць, што гэтага дапускаць нельга. Хоць «Бадэн» на арандаваных гандлёвых плошчах і рэалізуе толькі 10-15% беларускага абутку, гэта няшмат, але ўсё ж
кампанію трэба падтрымаць. «Бадэн» павінен застацца на арандаваным аб'екце», сказаў Барыс Батура. Пры гэтым ён адзначыў, што буйныя гандлёвыя сеткі павінны імкнуцца
мець у абароце не менш за 85% айчыннай прадукцыі — прамысловай і харчовай.
Паводле БелТА