Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку паскорылася да 6,2%

Спажывецкія цэны ў Беларусі ў кастрычніку 2020 года выраслі на 6,1% у гадавым выразе, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

infliacija_83460851.jpg


У параўнанні з вераснем кошты на тавары і паслугі ў кастрычніку выраслі на 0,6%, з пачатку года — на 5,4%, перадае АФН.

Цэны на харчовыя тавары ў кастрычніку 2020 года ў гадавым выражэнні выраслі на 4,6%, да верасня — на 0,6%, з пачатку года — на 3,5%.

Нехарчовыя тавары за год (кастрычнік 2020 года да кастрычніка 2019 года) падаражэлі на 7,5%, да верасня 2020 года — на 0,9%, з пачатку года — на 7,3%

Паслугі сталі даражэй на 7,1% у гадавым выразе, на 0,3% у параўнанні з вераснем, і на 6% з пачатку года.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у кастрычніку ў параўнанні з вераснем склаў 100,9%, са снежнем 2019-га — 105,9%.