Ермакова: ёсць магчымасць вяртання да сумеснай праграмы з МВФ
У Беларусі з'явілася магчымасць весці прамую размову з Міжнародным валютным фондам аб вяртанні да сумеснай праграмы. Пра гэта 21 красавіка па выніках удзелу беларускай дэлегацыі ў штогадовым пасяджэнні МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне (ЗША) тэлеканалу "АНТ" заявіла кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

"Самае важнае, што эксперты валютнага фонду ацэньваюць сітуацыю, якая маецца сёння ў Беларусі, як станоўчую. І тыя вынікі, якія дасягнутыя ў Рэспубліцы Беларусь і ў эканоміцы, і ў грашова-крэдытнай палітыцы, у стабілізацыі нацыянальнай валюты, яны ацэньваюць як вынік таго, што мы прынялі правільныя меры, у тым ліку і ўлічылі іх рэкамендацыі. І па нашых ацэнках, у нас ужо ёсць магчымасць весці з валютным фондам прамую размову аб вяртанні да праграмы з Беларуссю", — сказала яна.
У сваю чаргу кіруючы дырэктар рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's Мэры Кавана заявіла, што "ў Беларусі быў шанец стабілізаваць сітуацыю, і яна ім скарысталася". "У мінулым годзе ў нас выклікала непакой рэфінансаванне рызык, перамены на валютным рынку і плаваючы курс. Але цяпер мы змянілі прагноз, таму што бачым — стан беларускай эканомікі стабілізуецца", — адзначыла эксперт.
Як паведамляў “Тэлеграф, міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's (S&P) 18 красавіка праінфармавала аб паляпшэнні прагнозу па суверэнных крэдытных рэйтынгах Беларусі. Калі раней рэйтынг краіны быў B-/C "негатыўны", то зараз рэйтынгавае агенцтва дае "стабільны" прагноз, што сведчыць стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Паводле telegraf.by