ЕАБР у 2021 годзе чакае рост ВУП Беларусі на 2,1 працэнта

У базавым сцэнары аналітыкі ЕАБР чакаюць рост беларускай эканомікі на 2,1 працэнта па выніках бягучага года.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

ВУП Беларусі за 11 месяцаў павялічыўся на 2,3 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. У студзені — кастрычніку, г.зн. за 10 месяцаў гэты рост складаў 2, 4%.
Як паведамляе ЕАБР, асноўны ўклад у змяненне гадавога росту беларускага ВУП у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам унеслі апрацоўчая прамысловасць і гандаль. У базавым сцэнары аналітыкі ЕАБР чакаюць рост беларускай эканомікі на 2,1 працэнта па выніках бягучага года.
Па выніках IV квартала 2021 г. аб'ём беларускага ВУП можа на 0,3–0,5% перавысіць узровень дапандэмійнага IV квартала 2019 г.
thinktanks.by