Двум з трох маладых сем'яў у Расіі хапае грошай толькі на ежу і вопратку
З-за пандэміі каронавіруса значна пагоршылася фінансавае становішча маладых сем'яў у Расіі. Дзве траціны з іх не могуць дазволіць сабе тавары працяглага карыстання, паведамляе. І наогул, палова расіян можа зарабіць толькі на ежу і адзенне, павежамляе www.dw.com.
Каля дзвюх трацін расійскіх маладых сем'яў (64%) у другім квартале 2020 года мелі сродкі, якіх хапала толькі, каб набыць прадукты харчавання і адзення. Тавары працяглага карыстання маладыя сем'і (узрост мужа і жонкі ад 18 да 25 гадоў) не маглі сабе дазволіць. Гэта вынікае са звестак апублікаваных на сайце Росстата.
У параўнанні з другім кварталам 2019 года колькасць такіх сем'яў павялічылася на 13,7%. Год таму яны лічыліся найбольш заможнымі па параўнанні з іншымі катэгорыямі хатніх гаспадарак.
Акрамя таго, за год пагоршылася фінансавае становішча непрацуючых пенсіянераў. З іх 62,4 працэнта (год таму 58,8%) хапае грошай толькі на прадукты харчавання і адзенне.
Пры гэтым, згодна з Росстатам, палепшылася становішча шматдзетных сем'яў. У параўнанні з другім кварталам 2019 года на 10% — да 50,5% — скарацілася колькасць сем'яў, якія могуць купіць толькі ежу і адзенне. У цэлым па Расіі колькасць сем'яў, якія не могуць дазволіць сабе тавары працяглага карыстання — бытавую тэхніку, мэблю, транспартныя сродкі, — за год вырасла ўсяго на 0,5% да 49,9%.
Выданне РБК цытуе аналітыкаў Аўдытарска-кансалтынгавай сеткі FinExpertiza, на думку якіх паляпшэнне фінансавага стану шматдзетных сем'яў звязана з тым, яны за час пандэміі каронавіруса атрымалі максімальную падтрымку ад уладаў. Пандэміяй, паводле іх ацэнак, тлумачыцца і рэзкае зніжэнне даходаў маладых сем'яў: маладыя людзі нашмат часцей працуюць у сферы абслугоўвання, што найбольш пацярпела ад абмежавальных мераў.
Пагаршэнне фінансавага становішча расіян, па дадзеных Росстата, працягнулася і ў трэцім квартале гэтага года. Пасля падзення даходаў расіян на 8,4% у другім квартале, з ліпеня па верасень — даходы ўвалі яшчэ на 4,8 працэнта.