Даляр устанавіў новы абсалютны максімум
На таргах у пятніцу 6 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра дадаў ўсяго 10 рублёў да 9040 беларускіх рублёў. Але гэтага аказалася дастаткова, каб паставіць новага абсалютнага максімуму. Папярэдні рэкорд пратрымаўся цэлых 2 дні. За папярэднія чатыры дні таргоў абсалютны максімум абнаўляўся тройчы.
За першы тыдзень верасня беларускі рубель патаннеў да даляра ўжо на 50 рублёў, а за ўвесь жнівень было 110 рублёў. Такім чынам, хуткасць паслаблення нацыянальнай валюты да даляра вырасла ў
некалькі разоў.
З пачатку 2013 курс амерыканскай валюты дадаў 470 рублёў (за ўвесь 2012 год было 220). Нагадаем, што мінімальны курс даляра ў гэтым годзе — 8570 беларускіх рублёў.
Курс еўра сёння знізіўся на 30 рублёў да 11.860 беларускіх рублёў. Максімальны курс еўра ў гэтым годзе — 11.980 беларускіх рублёў, а мінімальны — 11 100 беларускіх рублёў. Нагадаем, што гістарычны максімум курсу еўра быў устаноўлены двойчы 4 і 9
лістападзе 2011 года — 12.110 беларускіх рублёў.
Курс расійскага рубля не змяняецца ўжо чатыры дні запар і застаецца на ўзроўні 270,5 беларускіх рублёў. Нагадаем, што максімальны курс расійскага рубля ў гэтым годзе
даходзіў да 289,5 рублёў, а мінімальны зніжаўся да 265,5 беларускіх рублёў.