Чэргі фураў на ўезд у Беларусь дасягаюць нават 20 кіламетраў

Чэргі паўсталі з гвалтоўнага зніжэнне прапускной здольнасці беларускай мытні.



Ілюстрацыйнае фота news.transinfo.by

Ілюстрацыйнае фота news.transinfo.by

Прыкладна 42 гадзіны павінны чакаць на ўезд на тэрыторыю Беларусі кіроўцы грузавікоў на пераходзе ў Баброўніках.

У два разы менш часу зойме праезд праз пераход у Кузніцы-Беластоцкай.

Прэсавы сакратар польскай паліцыі Томаш Крупа заявіў, што чэргі на ўезд у Беларусь дасягаюць больш за 20 кіламетраў. Паліцыя стварыла адмысловыя буферныя зоны перад памежнымі пераходамі, каб фуры не блакавалі дарожнага руху:

— Буферныя зоны павінны не дапусціць блакаванне памежных вёсак Саколка і Вавілы, якія знаходзяцца на дарозе да памежнага пераходу Баброўнікі.

Чэргі паўсталі з гвалтоўнага зніжэнне прапускной здольнасці беларускай мытні. Беларускі бок тлумачыць гэта аварыяй камп'ютарнай сістэмы.

www.polskieradio.pl