Чарговы беларускі інвестыцыйны форум пройдзе ў лістападзе ў Лондане
Ён адбудзецца 14 лістапада, паведамляе Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП).
«Мэтай бізнес-форуму з'яўляецца прасоўванне інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі на сусветным рынку, фарміраванне яе іміджу як надзейнага дзелавога і інвестыцыйнага
партнёра», — адзначаецца ў прэс-рэлізе агенцтва.
Форум арганізаваны пры падтрымцы Мінэканомікі, МЗС, Нацбанка, Банка развіцця і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.
Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць старшыня Банка развіцця Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас. У яе склад таксама ўвойдуць прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінфіна, Нацбанка, МЗС, Банка развіцця,
Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Парка высокіх тэхналогій, кампаніі па развіцці Індустрыяльнага парка.
Запрашэнні на форум ужо накіраваныя патэнцыяльным удзельнікам, сярод якіх прадстаўнікі брытанскіх дзелавых колаў і міжнародных фінансавых інстытутаў.
«Мэтазгоднасць правядзення падобных мерапрыемстваў была пацверджана на форумах, што паспяхова прайшлі», — адзначае прэс-служба НАІП, нагадваючы, што першы беларускі
інвестыцыйны форум прайшоў у Лондане ў 2008 годзе, другі — у 2009-м у Мінску, трэці — у 2010 годзе ў Германіі.
БелаПАН