Белстат: Пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце ў Беларусі ўзрасла
У Беларусі ўзрасла пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле аператыўных даных, на 1 чэрвеня бягучага года ў 444 арганізацыях была пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце перад 75,9 тыс. работнікаў. Сума пратэрмінаванай запазычанасці склала
на 1 чэрвеня бягучага года Br300,6 млрд, або 1,6 працэнта ад фонду заработнай платы па рэспубліцы за красавік 2015 года. У параўнанні з 1 мая бягучага года пратэрмінаваная запазычанасць павялічылася
на 45,5 працэнта, або на Br94 млрд.
Запазычанасць па зарплаце дапушчана ва ўсіх абласцях рэспублікі і ў Мінску.
Па абследуемых арганізацыях на 1 студзеня 2015 года ў 20 арганізацыях была пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце перад 3 тыс. работнікаў на агульную суму Br22,1 млрд. Сума пратэрмінаванай
запазычанасці на 1 лютага бягучага года складала Br171 млрд, яна існавала за 277 арганізацыямі перад 49,3 тыс. работнікаў. На 1 сакавіка ў 510 арганізацыях была пратэрмінаваная запазычанасць па
заработнай плаце перад 87,3 тыс. работнікаў на Br300,6 млрд. На 1 красавіка 518 арганізацый пратэрмінавалі выплату зарплаты 90,8 тыс. работнікаў на суму Br318,8 млрд, або 1,8 працэнта ад фонду
заработнай платы па рэспубліцы за люты. На 1 мая бягучага года ў 327 арганізацыях мелася пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце перад 56,3 тыс. работнікаў, яе сума складала Br206,6 млрд,
або 1,1 працэнта ад фонду заработнай платы па рэспубліцы за сакавік 2015 года.