Белстат: Кожная трэцяя хатняя гаспадарка адзначыла пагаршэнне свайго матэрыяльнага стану

Па дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паводле ўзроўню жыцця, кожная трэцяя (33,6 %) хатняя гаспадарка ў Беларусі адзначыла, што яе матэрыяльны стан у бягучым годзе пагоршыўся, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.



repphoto_3402_3328.jpg

Станоўча ацанілі змены ў сваім матэрыяльным забеспячэнні ў параўнанні з мінулым годам 10,7 % хатніх гаспадарак. На стабільнасць свайго матэрыяльнага стану паказалі 55,7 % хатніх гаспадарак.

Сярод хатніх гаспадарак, якія адзначылі паляпшэнне свайго матэрыяльнага стану ў параўнанні з мінулым годам, 35,6 % звязваюць гэта са з'яўленнем новай або дадатковай крыніцы працоўных даходаў, 26,5 % — з павышэннем даходаў ад працоўнай дзейнасці, 16,9 % — са з'яўленнем даходу не звязанага з працоўнай дзейнасцю (ад здачы ўнаём нерухомасці, ад продажу сельскагаспадарчай прадукцыі і гэтак далей), 13,6 % — з павышэннем пенсій або сацыяльных выплат.

Амаль для паловы (47,7 %) хатніх гаспадарак, якія сказалі пра пагаршэнне матэрыяльнага становішча ў параўнанні з 2014 годам, перадумовай негатыўных зменаў зьявіўся значны рост коштаў. Для 19,3 % рэспандэнтаў пагаршэнне матэрыяльнага становішча звязана са зніжэнне даходаў ад працоўнай дзейнасці, для 10,1 % — з пераходам на менш аплачваную працу, няпоўнай занятасцю або стратай працы.

Дзве траціны (66,4 %) хатніх гаспадарак рэспублікі ацанілі сваё матэрыяльнае становішча ў бягучым годзе як сярэдняе, чвэрць (25,1 %) хатніх гаспадарак — некалькі ніжэй сярэдняга, 4 % — некалькі вышэй сярэдняга і высока. Нізкую ацэнку свайму матэрыяльна стану далі 4,5 % хатніх гаспадарак.

Марына Носава, БелаПАН