Беларусь павялічыла імпарт еўрапейскай бульбы больш чым удвая
Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у першым квартале гэтага года з краін Еўрасаюза ў Беларусь было пастаўлена 2,9 тыс тон бульбы - у 2,4 разы больш, чым на працягу такога ж перыяду мінулага года.
Агульны кошт імпартаванай з краін ЕС у Беларусь бульбы павялічыўся ў паўтара раза і склаў 1,2 млн даляраў. Асноўнымі пастаўшчыкамі з краін, якія ўваходзяць у склад Еўрасаюза, на працягу
справаздачнага перыяду былі Францыя (увезла ў Беларусь 546 тон), Фінляндыя (545 тон), Літва (770 тон) і Нідэрланды (920 тон).
Нагадаем, што пад уздзеяннем Расіі Беларусь была вымушаная з 1 лютага бягучага года адмовіцца ад паставак еўрапейскай бульбы, аб чым паведамлялася на сайце Мінсельгасхарча. Пры гэтым забарона
імпарту маладой бульбы ў Беларусі дзейнічае з 1 студзеня па 30 чэрвеня гэтага года. Для іншых відаў бульбы тэрмін дзеяння эмбарга ведамствам не пазначаны. Абмежаванне не датычыцца бульбы, якая
прайшла тэрмічную апрацоўку і разрэзаных яе відаў, у тым ліку ў выглядзе паўфабрыката для далейшай яе падрыхтоўкі.
Пазней, у канцы сакавіка бягучага года, Рассельгаснагляд дазволіў ўвоз бульбы з тэрыторыі абследаваных экспертамі гадавальнікаў з Польшчы, Венгрыі і Германіі.
agronews.by