Беларусь нагандлявала з Расіяй у мінус на 9,4 млрд долараў
За 2014 год адмоўнае сальда рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу Беларусі з Расіяй склала амаль 9,38 млрд долараў.
Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі, апублікаваныя 24 сакавіка. Адмоўнае сальда па гандлі таварамі склала 7 млрд долараў, па паслугах сальда склалася станоўчым у памеры 706 млн долараў.
Па першасных даходах утварыўся мінус у памеры 556 млн долараў, па другасным даходах — мінус 2,5 млрд долараў.
Больш за ўсё на фармаванне адмоўнага сальда ў гандлі з Расіяй таварамі аказалі ўплыў мінеральныя прадукты (-10,4 млрд долараў), некаштоўныя металы — (-1,1 млрд) і прадукцыя хімічнай і звязаных з ёй галін прамысловасці (-0,5 млрд).
У плюс больш за ўсё Беларусь гандлявала з Расіяй харчовымі таварамі і сельскагаспадарчай сыравінай (3,5 млрд долараў), тэкстылем і тэкстыльнымі вырабамі (490,8 млн) і машынамі і абсталяваннем (474,9 млн).