Беларускі рубель 22 лістапада зноў патаннеў адносна ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў беларускі рубель зноў патаннеў адносна ўсіх асноўных валют, паведамляе «Еўрарадыё».
Нацбанк вызначыў новыя курсы валют па выніках таргоў, якія прайшлі 22 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы. Беларускі рубель зноў патаннеў адносна ўсіх асноўных валют.
Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0479 да 2,0501 беларускага рубля. Курс еўра вырас з 2,2682 да 2,2685 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама ідзе ўгору: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2216 беларускага рубля (у чацвер — 3,2090).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,27%.