АЗС «Лукойл» зніжае цэны на бензін
З 2 красавіка цана на бензін АІ-92 (К5) на ўсіх запраўках «Лукойла» ў Беларусі будзе складаць 10600 рублёў.
Такі ўзровень, распавялі TUT.BY у кампаніі, будуць трымаць да канца красавіка.
Раней паліва на беларускіх запраўках толькі даражэла: апошняе павышэнне коштаў адбылося 13 студзеня і было звязана з ростам курсу долара. 18 сакавіка старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка распавёў, што прывязкі цаны паліва да курсу долара больш няма. Па яго прагнозах, раздробны кошт на паліва будзе «змяняцца дынамічна», і ў выпадку, калі кошт нафты працягне падзенне, то раздробны кошт паліва «адэкватна будзе зніжацца».
Нагадаем, што «Белнафтахім» ўсталёўвае максімальныя рознічныя адпускныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС: прадаваць паліва танней можна, даражэй — не.