Амаль 90 тысячам беларусаў затрымліваюць зарплату

Запазычанасць па зарплаце перад работнікамі расце. На 1 сакавіка 2015 года ў 510 арганізацыях мелася пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце перад 87,3 тысячы работнікаў.



0111.jpg

Сума пратэрмінаванай запазычанасці склала на 1 сакавіка бягучага года  300,6 млрд рублёў, або 1,7 % фонду заработнай платы па рэспубліцы за студзень 2015 года. Запазычанасць па зарплаце дапушчана ва ўсіх абласцях і ў Мінску, паведамляе Нацыянальны камітэт па статыстыцы.

Сума пратэрмінаванай запазычанасці на 1 лютага бягучага года склала  171 млрд рублёў, або 0,8 % фонду заработнай платы па рэспубліцы за снежань 2014 года.

На 1 студзеня 2015 года ў 20 арганізацыях мелася пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце перад 3 тысячамі работнікаў на агульную суму 22,1 млрд рублёў, або 0,1 % ад фонду заработнай платы па рэспубліцы за лістапад 2014 года.