Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі за студзень – жнівень вырасла амаль да 1,5 млрд. долараў
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі за студзень-жнівень 2015 года вырасла да 1 млрд 454,6 млн долараў ЗША.
У студзені-жніўні 2014 года адмоўнае сальда складала 1 млрд 700,8 млн долараў.
Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, знешнегандлёвы абарот таварамі за студзень-жнівень 2015 года склаў 38 млрд 211,6 млн долараў. Гэта на 26 % менш, чым у студзені-жніўні 2014 года. Экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га скараціўся на 26,4 % (да 18 млрд 378,5 млн долараў), імпарт — на 25,6 % (да 19 млрд 833,1 млн долараў).
Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені-жніўні 2015 паменшыўся на 35,4 %, імпарт — на 25 %.
Экспарт тавараў у Расію за восем месяцаў бягучага года знізіўся на 33,2 %, імпарт — на 23,2 %.
Экспарт у краіны Еўрапейскага саюза скараціўся на 20,4 %, імпарт — на 39,5 %. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕС у студзені-жніўні 2015 года было станоўчае — 2 млрд 375,6 млн доларарў.
Паводле БелаПАН