Ад здатчыкаў кватэр на суткі ў Мінску паступіла 5 млрд. рублёў падаткаў

На 1 чэрвеня ў падатковых органах Мінска на ўліку стаяла больш за 800 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць жылыя памяшканні на суткі. 



skacanghjjk.jpg

Як паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску, за гэты перыяд 2015 года ад такой катэгорыі плацельшчыкаў у добраахвотным парадку ў бюджэт Мінска паступіла падаткаў у суме 5,0 млрд. рублёў. 


Падатковымі органамі Мінска на рэгулярнай аснове праводзіцца аналіз дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць жылыя памяшканні на суткі. 


На падставе атрыманай інфармацыі, а таксама іншых звестак, якія паступілі ў падатковыя органы сталіцы, за гэты перыяд 2015 года інспекцыямі МПЗ Мінска праведзена 41 праверка і 20 маніторынгаў у дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў, што здаюць жылыя памяшканні на суткі. 


Па выніках мерапрыемстваў у бюджэт Мінска паступіла 57,2 млн. рублёў.

belapan.by