Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Мінску ў студзені—кастрычніку знізіўся амаль на 15%
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў сталіцы ў студзені—кастрычніку 2015 года знізіўся на 14,7% да 95 трлн. 439 млрд. рублёў, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
www.mk.ru
Запасы гатовай прадукцыі склалі 8 трлн. 250,9 млрд. рублёў, або 110,1% да сярэднямесячнага аб'ёму прамвытворчасці (у студзені—кастрычніку 2014 года — 137,5%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рэалізаванай прадукцыі склала 16,5% супраць леташніх 15,8%.
Валавы рэгіянальны прадукт Мінска ў студзені—кастрычніку 2015 года знізіўся на 5,2% і склаў 183,156 трлн. рублёў.
Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 29,9% да 31,3 трлн. рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 851,3 тыс. кв. м жылля (на 6,1% менш за леташні паказчык).
Перавозкі грузаў транспартам выраслі на 0,1% да 72 млн. тон.
Рознічны тавараабарот вырас на 2,9% і склаў 84,9 трлн. рублёў, аптовы — на 3,1% і склаў 335,7 трлн. рублёў.