З 2013 года ў памежнага бізнэсу могуць узнікнуць сур'ёзныя праблемы

Лідар рэспубліканскай арганізацыі індывідуальных прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка лічыць, што новыя правілы ўвозу тавару на тэрыторыю Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана зруйнуюць бізнэс жыхароў памежных з Польшчай і Літвой рэгіёнаў.



odezda.jpg

Зараз нават невялікія партыі тавару з Еўропы павінны праходзіць сертыфікацыю і маркіроўку пры ўвозе на тэрыторыю Мытнага саюза:

— Пасля 1 студзеня сэнсу вазіць тавар будзе ўсё менш і менш — гэта ўсё будзе да першай канфіскацыі. Нават калі вы прывязеце тавар, нават калі на ім не будзе маркіроўкі, не будзе сертыфікатаў, вы прывязеце яго на рынак — гэта да першай праверкі, пасля якой тавар, канешне, будзе канфіскаваны.

Я думаю, што пасля гэтага паслугам перавозчыкаў, паслугам прадпрымальнікаў, якія займаюцца гэтым бізнэсам з Заходняй Еўропай, гэтаму бізнэсу будуць нанесены значныя страты. У першую чаргу пацярпелым будзе ён, бо ў тых, хто працуе з Расіяй, магчыма, нейкія дакументы і з’явяцца. 

Паводле Шумчанкі, "Перспектыва" бліжэйшым часам пачне кампанію па адмене новых правілаў ці прынамсі пераносе пачатку іх дзеяння.

Беларускае Радыё Рацыя