У Гомелі падчас ЭКА-марафона памёр сузаснавальнік «Крумкачоў» Юрый Бліноў
Сузаснавальнік футбольнага клуба «Крумкачы» Юрый Бліноў памёр 21 красавіка падчас ЭКА-марафона ў Гомелі. Лекары, якія дзяжурылі на дыстанцыі, не змаглі аказаць дапамогу 43-гадоваму мінчаніну.
Удзельніку забегу на 21 кіламетры да фінішу заставалася некалькі метраў.
У рамках гомельскага ЭКА-марафона атлеты спаборнічалі ў некалькіх дысцыплінах — паўмарафон, марафон і забег на 4200 метраў.Удзельнікі спаборніцтваў абавязаны былі падаць арганізатарам медыцынскія даведкі і распіскі аб нясенні адказнасці за сваё здароўе.
Юрый Бліноў быў піяністам-віртуозам. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, які ўзначальваў Міжнародную асацыяцыю піяністаў і кампазітараў, нарадзіўся ў Драгічыне.
pressball.by