Трэці Новы год запар за кратамі. Паўлу Севярынцу споўнілася 45 гадоў
У палітвязня, палітыка, пісьменніка Паўла Севярынца сёння дзень нараджэння, яму споўнілася 45 гадоў.
Так сталася, што трэці Новы год запар Павел сустракае за кратамі. Два гады таму на Новы год ён адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі, а 7 чэрвеня 2020 года яго затрымалі, калі Павел вяртаўся з пікета Ціханоўскай у Мінску, адзначае «Наша Ніва».
Праз год, у траўні 2021 года, Паўла асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў Шклоўскай калоніі. Адрас для віншаванняў: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Павел таксама адбываў пакаранне з 2005 па 2007 і з 2010 па 2013 гады. Але тады ён быў асуджаны да хіміі.