Памёр пісьменнік Аляксандр Курляндскі, які стварыў «Ну, пачакай!»

Пісьменнік і драматург Аляксандр Курляндскі памёр ва ўзросце 82 гадоў, паведамляюць «Эхо Москвы» і Baza. Прычына смерці Курляндскага пакуль не ўдакладняецца.

rian_120026.hr_pic4_zoom_1500x1500_35991.jpg

Аляксандр Курляндскі — адзін са стваральнікаў мультсерыялаў «Ну, пачакай!», «Цудоўны Гоша» і «Вяртанне блуднага папугая». Некалькі яго гумарыстычных апавяданняў былі экранізаваныя для альманаха «Ералаш».
У 1988 годзе Курляндскі як аўтар сцэнарыя «Ну, пачакай!» разам з рэжысёрам Вячаславам Кацёначкіным і мастаком Святазарам Русаковым быў ганараваны Дзяржаўнай прэміі СССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей.
meduza.io