Памёр Народны мастак Беларусі, скульптар Леў Гумілеўскі
Пра гэта паведамляе Беларускі саюз мастакоў.
Памёр Народны мастак Беларусі, скульптар Леў Гумілеўскі.
Льву Гумілеўскаму было 90 гадоў. Развітанне запланавалі на 6 ліпеня ў жалобнай зале ў Мінску, на вуліцы Кульман, 33а, з 10 да 11 гадзін раніцы.
Гумілеўскі больш як паўстагоддзя працаваў са станковай і манументальнай скульптурай, стварыў вобразы Багдановіча, Гусоўскага, Каліноўскага, Купалы, Міцкевіча, Агінскага, Астрожскага, Радзівілаў, Рахманінава, Скарыны, Сыракомлі, Клімавай, Караткевіча, Савіцкга, Сыса, Танка.