Пайшоў з жыцця беларускі музыка Руслан Уладыка, сузаснавальнік гурту «Ляпіс Трубяцкі»
Пра гэта паведаміў музычны прадусар Яўген Калмыкоў.
19 студзеня памёр беларускі музыка Руслан Уладыка, сузаснавальнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» і гітарыст гурту Trubetskoy, вядомы пад псеўданімам «Пан».
Руслан Уладыка трапіў у рэанімацыю ўвечары 6 чэрвеня 2019 года ў выніку нападу. Па словах прадзюсара «Ляпіса Трубяцкога» Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса літаральна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшліў непрытомным стане. У бальніцы музыку зрабілі некалькі аперацый. Ён знаходзіўся ў коме некалькі месяцаў.
Руслан Уладыка нарадзіўся 12 ліпеня 1972 году. Ён быў адным з тых, хто ў канцы 1980-х стварыў гурт «Ляпіс Трубяцкі».
Руслан прайшоў шлях «ляпісаў» ад пачатку да канца і граў усе песні гурта — ад «Ау» да «Воинов света». Ён быў сціплым чалавекам, любіў размаўляць пра гітары, і не любіў — пра палітыку. Ад фанатаў ён атрымаў мянушку «Пан Руслан».
На працягу 25 гадоў Уладыка быў гітарыстам «ляпісаў», а ў 2014 годзе, калі гурт распаўся, стаў граць у Trubetskoy.
Выказваем спачуванні родным і блізкім музыкі.