ЗША. Замест каўбояў — «каўгёрл»

Калі верыць амерыканскай газеце «New York Times», на захадзе ЗША назіраецца незвычайны феномен. Усё больш прадстаўніц слабага полу ідуць у каўбоі.

Фота ryzhikvn88

Фота ryzhikvn88

Паводле федэральнага міністэрства агракультуры, сёння прыкладна 12 працэнтаў фермаў у краіне належаць жанчынам. А ўсяго ў Злучаных Штатах прыкладна паўтара мільёна каўбоеў-жанчын.

Прычым, хапае выпадкаў, калі фермерскай гаспадаркай вырашаюць займацца жанчыны, якія выраслі ў горадзе і маюць добрую адукацыю. «New York Times» не ведае адказу наконт крыніц такога трэнду.

cowgirl_pin_up_girl_gil_elvgren.jpg

Ёсць версія, што прычынай можа быць змена шаблонаў наконт жаночых і мужчынскіх прафесій. У інтэрв’ю жанчыны-каўбоі сапраўды прызнаюцца, што заўжды марылі стаць каўбоямі, аднак баяліся гендарных стэрэатыпаў.

Выданне заклікае філолагаў аператыўна прыдумаць жанчынам-каўбоям асобнае слова, напрыклад «каўгёрл».

Паводле амерыканскай прэсы