ЗША пачалі пастаўляць Украіне РСЗА

Рэактыўныя сістэмы залпавага агню, а таксама артылерыя, ёсць у апошнім пакеце дапамогі ад ЗША.

фота ukrmilitary

фота ukrmilitary

Злучаныя Штаты пачалі пастаўляць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) і працуюць з іншымі саюзнікамі па НАТА, каб Украіна атрымала больш рэактыўных сістэм.
Пра гэта ў інтэрв'ю "Еўрапейскай праўдзе" расказала намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд.
Яна адзначыла, што рэактыўныя сістэмы залпавага агню, а таксама артылерыя, ёсць у апошнім пакеце дапамогі ад ЗША, і асобна адзначыла, што пастаўкі сістэм ужо адбываецца.
Асобна яна закранула пытанне баяздольнасці ўкраінскіх самалётаў, адзначыўшы, што ёсць ужо некалькі дзяржаў НАТА, якія пастаўляюць Украіне складнікі, якія дазваляюць ёй падняць у паветра больш самалётаў.
"І вы зараз маеце больш самалётаў на баявым дзяжурстве, чым яшчэ тыдзень таму, менавіта таму, што вы атрымалі ад саюзнікаў запчасткі і іншае да іх... Такім чынам, каб быць абсалютна выразнай, пералічу: РСЗА ўжо пастаўляюцца; ёсць саюзнікі, якія працуюць над самалётамі, а акрамя гэтага, ёсць вялікая колькасць запчастак для ваенных самалётаў, якія ўжо мяняюць сітуацыю", — заявіла яна.
Раней паведамлялася, што ЗША разглядаюць пытанне аб пастаўцы Украіне артылерыі і верталётаў.