ЗША. Спілберг і Джэксан думаюць стварыць новы фільм
Славутыя рэжысёры Стывен Спілберг і Пітэр Джэксан могуць зняць новы фільм, героем якога будзе Цінцін. Цінцін — герой коміксаў бельгійскага мастака Жоржа Рэмі. Цінцін з’явіўся на свет роўна 80 гадоў таму ў 1929 годзе і за гэты час ператварыўся ў аднаго з самых папулярных дзіцячых куміраў і сімвалаў Бельгіі (яго выяву нават змясцілі на манеты). Сярод фанатаў Цінціна такія вядомыя персоны, як Далай Лама і, як аказалася, згаданыя вышэй кінематаграфісты. Яны разам наведалі выставу, якая была прысвечаная 80-годдзю Цінціна, і сталі ахвярамі аднаго аматара-папарацы.
Славутыя рэжысёры Стывен Спілберг і Пітэр Джэксан могуць зняць новы фільм, героем якога будзе Цінцін. Цінцін — герой коміксаў бельгійскага мастака Жоржа Рэмі. Цінцін з’явіўся на
свет роўна 80 гадоў таму ў 1929 годзе і за гэты час ператварыўся ў аднаго з самых папулярных дзіцячых куміраў і сімвалаў Бельгіі (яго выяву нават змясцілі на манеты). Сярод фанатаў Цінціна такія
вядомыя персоны, як Далай Лама і, як аказалася, згаданыя вышэй кінематаграфісты. Яны разам наведалі выставу, якая была прысвечаная 80-годдзю Цінціна, і сталі ахвярамі аднаго аматара-папарацы. Ён не
толькі зняў кіношнікаў на камеру свайго мабільнага, аднак і запісаў фрагменты размовы. З яе можна зразумець, што Спілберг і Джэксан думаюць, ці не зрабіць суперблакбасцер па матывах коміксу.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)