Знішчальнікі NATO перахапілі расійскі самалёт
Урад Нідэрландаў паведаміў, што два галандскія знішчальнікі F16 перахапілі расійскі транспартны самалёт, які заляцеў у міжнародную паветраную прастору на поўнач ад Эстоніі і Літвы без інфармавання пра план палёту.
![472bf59a_4afd_4f6f_9985_54fa6d045250_w640_r1_s.jpg 472bf59a_4afd_4f6f_9985_54fa6d045250_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/472bf59a_4afd_4f6f_9985_54fa6d045250_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Галандскія знішчальнікі патрулююць паветра над краінамі Балтыкі ў складзе сілаў NАТО, якія былі перакінутыя ў гэты рэгіён у сувязі з сёлетнім крызісам ва Украіне.
Паводле ўраду Нідэрландаў, пасля перахопу 12 лістапада расейскі самалёт Іл-76 паляцеў у кірунку Калінінградскай вобласці — расейскага анклаву, які месціцца паміж краінамі NАТО Польшчай і Літвой.
Тым часам у адказ на ўсё большую вайсковую актыўнасць Расіі ў рэгіёне міністры абароны Брытаніі, трох балтыйскіх дзяржаваў і чатырох краінаў паўночнай Еўропы 13 лістапада дамовіліся ўзмацніць супрацоўніцтва паміж выведкамі і ваенна-паветранымі сіламі. Сярод краінаў паўночнай Еўропы Нарвегія і Данія ўваходзяць у NАТО, а Фінляндыя ды Швецыя маюць нейтральны статус.