Землятрус у Інданезіі. Загінулі як мінімум 162 чалавекі (фота)
У Інданезіі, на востраве Ява, адбыўся моцны землятрус. Яго магутнасць ацэньваецца ў 5,6 балаў па 10-бальнай шкале Рыхтэра. Як мінімум 162 чалавекі загінулі, больш за 300 атрымалі траўмы. Амаль 14 тыс. жыхароў пазбавіліся дома і цяпер знаходзяцца ў лагерах для пацярпелых і бежанцаў.
Губернатар
правінцыі Заходняя Ява Рыдван Каміл паведаміў журналістам, што
колькасць загінулых і параненых можа яшчэ вырасці. Цяпер ратавальнікі
разбіраюць завалы, пад якімі могуць знаходзіцца людзі.
Паводле ацэнак
выратавальных службаў, землятрусам разбурана больш за 2300 жылых дамоў, а
таксама чатыры школы; моцна пацярпелі будынкі мячэці і бальніцы.
Інданезія
знаходзіцца ў «вогненным кальцы» вулканічнай актыўнасці ў
Ціхаакіянскім рэгіёне — адной з самых сейсмічна актыўных зон на планеце. Самы разбуральны землятрус апошняга часу ў гэтых месцах здарыўся ў 2004 годзе на
востраве Суматра, таксама ўваходзіць у склад Інданезіі. Яго магутнасць была 9,1
бала; ён быў выклікалы цунамі, якое закранула 14 краін і забрала жыцці каля 226
тыс. людзей, палова з іх — інданезійцы.
Гэта другая трагедыя ў Інданезіі за апошні час. На пачатку кастрычніка ў цісканіне на футбольным матчы там загінулі 174 чалавекі.