Цісканіна і беспарадкі на футбольным матчы ў Інданезіі. Загінулі 174 чалавекі
Прынамсі 174 чалавекі загінулі і 180 атрымалі раненні ў выніку цісканіны і беспарадкаў на стадыёне «Каджурухан» у Інданезіі. Гэта адна з найбуйнейшых у свеце катастроф на стадыёне.
«Гэта стала анархіяй. Яны пачалі нападаць на афіцэраў, пашкодзілі машыны», — сказаў адзін з відавочцаў, дадаўшы, што цісканіна адбылася, калі заўзятары ўцяклі да выхаду.
На відэазапісе з мясцовых навінавых каналаў можна ўбачыць заўзятараў, якія выходзяць на поле пасля таго, як ФК «Арэма» прайграў з лікам 3:2 камандзе «Персебая Сурабая».
Відаць бойкі, у паветры лунае нешта падобнае на слезацечны газ.
На запісе паказалі людзей, якія страцілі прытомнасць, якіх выносілі іншыя заўзятары.
Кіраўнік адной з бальніц у гэтым раёне, дзе лечаць пацыентаў, паведаміў тэлеканалу Metro, што некаторыя з пацярпелых атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы і што сярод загінулых ёсць пяцігадовае дзіця.
Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода заявіў, што ўлады павінны старанна забяспечыць бяспеку на матчах, дадаўшы, што ён спадзяецца, што гэта будзе «апошняя футбольная трагедыя ў краіне».
Прэзідэнт загадаў Футбольнай асацыяцыі Інданезіі прыпыніць усе гульні ў інданэзійскай вышэйшай лізе да завяршэння расследавання.
ФІФА вызначае ў сваіх правілах бяспекі, што сцюарды або паліцыя не павінны насіць з сабой або выкарыстоўваць агнястрэльную зброю або «газ для барацьбы з натоўпам».
Паліцыя Усходняй Явы не адразу адказала на просьбу пракаментаваць, ці ведаюць яны пра такія правілы.
ФІФА запатрабавала справаздачу аб інцыдэнце ў футбольнай асацыяцыі Інданезіі.
Катастрофа ў горадзе Маланг стала самай страшнай з 1964 года, калі, як паведамлялася, 328 чалавек загінулі ў выніку беспарадкаў і цісканіны, калі Перу прымала зборную Аргенціны на стадыёне «Насьёналь».
У сумна вядомай брытанскай катастрофе 1989 года 96 прыхільнікаў «Ліверпуля» загінулі на стадыёне.
Пасля стадыёна беспарадкі працягнуліся і на вуліцах.