Заўтра ў Херсоне могуць аб'явіць пра рэферэндум

На заўтрашнім пасяджэнні гарадской рады дэпутаты ад Партыі Рэгіёнаў збіраюцца праняць рашэнне пра правядзенне ў Херсоне рэферэндуму пра ўваходжанне ў Расею.



v_a_mera_chiersona_nikalajenka.jpg

Выконваючы абавязкі мэра Херсона Уладзімір Нікалаенка

Як, паведамляе наш карэспандэнт, Зміцер Галко, пра спробу паўтарыць крымскі сцэнар з боку рэгіналаў расказаў журналістам в.а. мэра Херсона, які нядаўна быў прызначаны Кіевам, Уладзімір Нікалаенка.

"Зараз усе іх планы вяртання да ўлады звязаныя з разгортваннем на поўдні Украіны новага сепаратысцкага руху. Былая ўлада бачыць, што жыхары Херсона іх не падтрымліваюць, таму яны арыентуюцца на крымскі сцэнар і спадзяюцца на тое, што калі яны дапамогуць Пуціну захапіць Херсон, ён пакіне іх пры ўладзе", — Нікалаенка.

Пра тое, што ў Херсоне няма антымайдану і прапуцінскіх настрояў сведчыць і наш карэспандэнт, які зараз знаходзіцца ва Украіне.

"Акрамя таго, учора ўвечары мне патэлефанавала жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Яна пацікавілася — якія пытанні мы збіраемся разглядаць на бліжэйшай сесіі і паведаміла, што існуе дэпутацкая група, якая збіраецца ініцыяваць правядзенне ў Херсоне рэферэндуму аб аддзяленні Херсонскай вобласці ад Украіны. Мы высветлілі, што гэты званок быў з Херсона. Я не ведаю, навошта яны тэлефанавалі, але мы ўжо здагадваемся — хто гэта быў, і цяпер СБУ ўжо займаецца гэтымі асобамі. Іх званок ужо адсачылі. Магчыма, яны хацелі папярэдзіць мяне пра свае планы, магчыма, хацелі праверыць, як я буду рэагаваць на ідэю рэферэндуму. Магчыма, хацелі справакаваць мяне", — паведаміў Уладзімір Нікалаенка.

Мы будзем сачаць за сітуацыяй.