Замежная прэса пра Беларусь

Беларусь актыўна наводзіць масты з краінамі ЕС, прычым робіць гэта дастаткова паспяхова. Мінск жадае атрымаць статус спецыфічнай еўрапейскай зоны, у якой Еўропа на бліжэйшыя 10–15 гадоў будзе вымушана мірыцца з аўтарытарным рэжымам, аднак пры гэтым уцягваць рэгіён у актыўнае эканамічнае супрацоўніцтва… Пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з’яўляецца актам публічнага выбару Беларусі сваёй палітычнай ідэнтычнасці. Стане зразумела, бачыць яна сябе стратэгічным саюзнікам Расіі або абірае лёс еўрапейскай перыферыі з адкладзеным статусам.

Беларусь актыўна наводзіць масты з краінамі ЕС, прычым робіць гэта дастаткова паспяхова. Мінск жадае атрымаць статус спецыфічнай еўрапейскай зоны, у якой Еўропа на бліжэйшыя 10–15 гадоў будзе вымушана мірыцца з аўтарытарным рэжымам, аднак пры гэтым уцягваць рэгіён у актыўнае эканамічнае супрацоўніцтва… Пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з’яўляецца актам публічнага выбару Беларусі сваёй палітычнай ідэнтычнасці. Стане зразумела, бачыць яна сябе стратэгічным саюзнікам Расіі або абірае лёс еўрапейскай перыферыі з адкладзеным статусам. Гэта пытанне выключае магчымасць утрымання абедзвюх дадзеных альтэрнатыў.
REGNUM (Расія)
Пасля таго, як два гады таму Расія перапыніла пастаўкі газу і нафты з-за спрэчкі па коштах, Лукашэнка намагаецца трымаць пазіцыю на роўнай дыстанцыі ад Расіі (галоўная крыніца імпарту) і ад ЕС (самы буйны рынак беларускага экспарту). Калі Лукашэнка сапраўдны збіраецца займаць падобную пазіцыю і далей, ён будзе вымушаны пайсці на некаторую лібералізацыю.
International Herald Tribune (ЗША)
Мяркуючы па ўсім, Лукашэнка бярэ на ўзбраенне канцэпцыю шматвектарнасці. Абодва бакі зацікаўленыя ў гэтым. Захад можа пры жаданні заплюшчыць вочы на не вельмі дэмакратычны стыль кіравання. А Расія — на яго адносную самастойнасць.
«Эхо» (Расія)
І што робіць Расія? Яна дае крэдыт Беларусі… Нашто? Крэдыт Беларусі выдадзены ў абмен на нейкія незразумелыя саступкі з боку Аляксандра Лукашэнкі, аднак не вядома, ці яшчэ прызнае ён у красавіку незалежнасць мяцежных грузінскіх аўтаномных рэспублік.
«Контакт» (Украіна)
«Нягледзячы на словы пра дэмакратыю ў Беларусі, ніякага пацяплення ў гэтай краіне няма. Стварэнне Расіяй і Беларуссю адзінай сістэмы СПА гаворыць пра агрэсіўнасць вайсковага альянсу, які хутка стане суседам Літвы.
DELFI (Літва)
Між тым беларускі лідэр назваў свае ўмовы паляпшэння стасункаў з Захадам. Напярэдадні візіту спадара Саланы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Еўропа нават не павінна спрабаваць фармуляваць павестку дня з Беларуссю з аглядкай на мясцовую апазіцыю… Паводзіны Аляксандра Лукашэнкі могуць і не паўплываць на адносіны з Захадам. ЕС і ЗША зараз больш хвалюе пытанне: прызнае ці не Беларусь незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў адказ на шматлікія просьбы Масквы.
«Коммерсант-ъ» (Расія)
Той факт, што еўрапейскі чыноўнік такога ўзроўню, як Салана, прыехаў у Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам, а таксама словы, якія прагучалі па выніках візіту, сведчаць пра сапраўднае пацяпленне ў адносінах Беларусі і ЕС. У той жа час супярэчнасці застаюцца. Улады Беларусі прынцыпова супраць прысутнасці апазіцыі ў парламенцкай дэлегацыі ў ПАСЕ. Аднак, як патлумачыў Аляксандр Мілінкевіч, Салана паабяцаў, што такія ўмовы дыялога, як адмова ад палітычнага пераследу, дэмакратызацыя і свабода СМІ, застаюцца ключавымі ў працэсе нармалізацыі адносін з ЕС.
«Независимая газета» (Расія)