З-за абстрэлаў некаторыя выбарчыя ўчасткі ў Луганску не змаглі пачаць працу
Як паведамляе прэс-служба Луганскай абладміністрацыі, з 11-ці аднамандатных акругаў у вобласці выбары праводзяцца ў 5-ці.
Астатнія тэрыторыі, дзе размешчаны ўчасткі, знаходзяцца пад акупацыяй незаконных узброеных фармаванняў ЛНР.
На тэрыторыі Папаснянскага раёна з 17 участкаў адкрыліся толькі два. Іншыя 15 участкаў не пачалі працу з-за адсутнасці кворуму ў камісіях, чальцы якіх не выйшлі на працу з-за начнога абстрэлу баевікамі.
У г. Горскае і Залатое выбары планавалася праводзіць, аднак учора ўвечары з боку Першамайска баевікі здзейснілі мінамётны абстрэл Залатога, пасля чаго члены УВК здалі бюлетэні, пячатку і дакументацыю ў АВК. З-за пагрозы бяспекі выбарцаў выбары тут не праводзяцца.
Акрамя гэтага, камісіі вырашылі не распачынаць працу ў шэрагу вёсак і сёлаў, якія знаходзяцца на лініі агню.
Паводле ўкраінскіх СМІ