З Эверэста вывезлі тры тоны смецця

Эверэст ачысцілі ад смецця. Валанцёры пачалі ўборку гары Эверэст і сабралі тры тоны смецця толькі за першыя два тыдні акцыі.

Фота: wikipedia.org, Pavel Novak

Фота: wikipedia.org, Pavel Novak

За два тыдні 14 валанцёраў сабралі на Эверэсце тры тоны смецця. Вывозіць пакінутае турыстамі смецце з вышыні 8 тысяч метраў даводзіцца верталётам.

Сярод знаходак: пустыя бляшанкі, бутэлькі, альпінісцкі рыштунак. Акрамя таго, знойдзеныя ўжо чатыры целы загінулых.

Улады Непала пачалі вырашаць праблему са смеццем пасля таго, як захламленасць Эверэста паставіла пад пагрозу ўсю экасістэму гары. Валанцёры плануюць працягваць сваю працу на працягу 45 дзён.

У траўні 2017 года чальцы франка-непальскай экспедыцыі ўжо сабралі на схілах Эверэста больш за пяць тон смецця — газавых балонаў, намётаў, кансервавых бляшанак і пластыка. Тады чацвёра французаў і 15 непальцаў прыбіралі гару 38 дзён. Сабранае смецце спусцілі з гары на яках.

Паводле korrespondent.net