Віцэ-прэзідэнтам Ірана ўпершыню стала жанчына

Эльхам Амінзадэ прызначаная віцэ-прэзідэнтам па прававых пытаннях. Адпаведны ўказ падпісаў новы прэзідэнт краіны Хасан Раўхані, паведамляе Fars news.



elham_aminzade.jpg

Эльхам Амінзадэ
Эльхам Амінзадэ стала першай у гісторыі Ірана жанчынай, якая заняла такую высокую пасаду ў кіраўніцтве Ісламскай Рэспублікі.
Свой выбар Хасан Раўхані патлумачыў тым, што Эльхам Амінзадэ валодае неабходнымі навуковымі ведамі, судовай кваліфікацыяй і заканадаўчым вопытам, а таксама высокімі маральнымі якасцямі.
Эльхам Амінзадэ да новага прызначэння была членам парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы, а таксама выкладала на факультэце права Тэгеранскага ўніверсітэта.
english.farsnews.com